HERNANDO CALVO OSPINA
На главную > VARIOS IDIOMAS > 1961 год. Амерыканская інтэрвенцыя ў заліве Свіней

1961 год. Амерыканская інтэрвенцыя ў заліве Свіней

пятница 1 апреля 2011, Hernando Calvo Ospina

Все версии этой статьи: [Español] [français] [русский]

ЭРАНДА КАЛЬВА АСПІНА (Hernando Calvo Ospina)

Le Monde diplomatique у Беларусі. Усе правы абароненыя.

ЭРАНДА КАЛЬВА АСПІНА (Hernando Calvo Ospina) Пакончыць з кубінскай рэвалюцыяй, якая перамагла 1 студзеня 1959 года. Вельмі хутка гэтая мэта стала прыярытэтам для Вашынгтона.

У сваёй справаздачы Хейнс Джонсан (Haynes Johnson) паведамляе: “17 сакавіка 1960 прэзідэнт Эйзенхаўэр даў дазвол ЦРУ на арганізацыю, падрыхтоўку і экіпіроўку кубінскіх уцекачоў, каб стварыць антыкастраўскія партызанскія сілы[i]”. Дзеля гэтага, тлумачыць Цім Вейнер (Tim Weiner), лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, ЦРУ наймае тых жа самых, хто “зрынуў урад [Хакоба Арбенса] ў Гватэмале шэсць гадоў раней[ii]”, у 1954.

3 студзеня 1961 Эйзенхаўэр разрывае адносіны з Гаванай. 20 студзеня Джон Фіцжэральд Кенэдзі змяняе яго ў Белым доме. Адзін з першых ягоных загадаў – актывізаваць падрыхтоўку да ўварвання, публічна паўтараючы пры гэтым, што ніякай агрэсіі супраць карыбскага вострава не будзе. Але гэтыя планы ўжо ні для каго не сакрэт. “Уварванне павінна было адбыцца, і на Кубе ўсе пра гэта ведалі. Ад Фідэля Кастра да самага беднага гуахіра [селянін] ў полі”, - заўважае Джонсан. Ён працягвае: Масква і Пекін настойліва просяць Вашынгтон не пераходзіць да дзеянняў, тады як “у Лондане і ў Парыжы, у Боне і ў Рыме, з’яўляецца і нарастае надзвычайная напружанасць. Увесь свет замірае, павярнуўшы вочы да Кубы”.

15 красавіка ЦРУ пасылае восем самалётаў В-26, на якіх былі намаляваныя знакі адрознення кубінскай авіацыі, бамбіць аэрадромы Рэвалюцыйных паветраных сіл. Палова з 36 самалётаў былі знішчаныя.

Кніга, сярод аўтараў якой фігурыруе імя Фідэля Кастра - адно з нешматлікіх сведчанняў кубінскай версіі падзей - апісвае інструкцыі Галоўнакамандуючага насельніцтву на наступны дзень пасля ўварвання: “Кожны кубінец павінен займаць той пост, які яму належыць у вайсковых частках і працоўных цэнтрах, не спыняючы ні вытворчасць, ні кампанію па барацьбе з непісьменнасцю[iii]”. У той жа дзень, пасля пахавання ахвяр бамбардзіроўкі, кіраўнік заяўляе: “Вось, што яны не могуць нам дараваць (…), што мы зрабілі сацыялістычную рэвалюцыю пад самым носам у Злучаных Штатаў!” Гэта быў першы раз, калі ён афіцыйна асацыяваў кубінскую рэвалюцыю з сацыялістычным праектам.

Прайшоўшы падрыхтоўку ў Гватэмале і адпраўленыя з тэрыторыі Нікарагуа, байцы брыгады 2506, што налічвала 1511 чалавек, пачынаюць высадку на Плая Хірон 16 красавіка ў 23:45. Менш чым праз семдзесят гадзін брыгада церпіць поўную паразу. 1197 брыгадзістаў былі захоплены ў палон і 114 загінулі. Не назіралася аніводнай спробы ўнутранага паўстання. Цім Вейнер (Tim Weiner) удакладняе: “ЦРУ не прыняло да ўвагі сацыялагічнага даследвання, зробленага па яго заказу, і якое яскрава паказвала, што пераважная большасць людзей падтрымлівала Кастра”. Даследчык Хоўард Джонс (Howard Jones) сцвярджае, што ЦРУ ведала пра тое, што “без массавага паўстання сілы ўварвання павінны былі налічваць па меншай меры 5000 чалавек, каб акупаваць частку краіны[iv]”.

24 красавіка 1961 года прэзідэнт Кенэдзі цалкам прызнае адказнасць Злучаных Штатаў у няўдалым уварванні. Пераможны Фідэль Кастра абвяшчае: “Імперыялізм янкі толькі што атрымаў сваю першую вялікую паразу ў Лацінскай Амерыцы!” Вільям Колбі (William Colby), былы дырэктар ЦРУ, успамінае, што пасля такой “знявагі” Кенэдзі “у раз’юшанасці, хацеў “развеяць прах ЦРУ на ўсе чатыры бакі”[v]”. Пасля таго як Вашынгтон выплаціў Кубе 53 мільёны долараў прадуктамі і медыкаментамі, 22 снежня 1962 захопленыя ў палон інтэрвенты атрымалі свабоду. 29-га, падчас цырымоніі ў Маямі, яны перадаюць Кенэдзі сцяг Брыгады. “Завяраю вас, - урачыста заяўляе прэзідэнт, - што гэты сцяг вам вярнуць у свабоднай Гаване.”

Пятнаццаць гадоў пасля, асацыяцыя былых брыгадзістаў папрасіла ў Музея Кенэдзі вярнуць гэты сцяг, каб выканаць абяцанне. Ім яго даслалі па пошце.

Пераклад: Уладзіслаў Пятнік

Ответить на эту статью

SPIP | squelette | | Карта сайта | RSS и iCal RSS 2.0